Навіны

Навіны
Танец
Прэм'ера балета "Ганна Карэніна"
2 снежня 2019

7 снежня тэлеканал "Беларусь 3" пакажа адну з прэм'ер новага сезона Вялікага тэатра Беларусі - балет у дзвюх дзеях паводле бессмяротнага рамана Льва Талстога "Ганна Карэніна".

Першыя паказы пастаноўкі прайшлі з аншлагам на сцэне Вялікага тэатра 14 і 15 лістапада. Разам з тым здымачная група "Беларусь 3" правяла запіс драматычнай гісторыі, расказанай галоўным тэатрам краіны на мове танца пад музыку Пятра Чайкоўскага.

Аўтар лібрэта і балетмайстар новага спектакля - лаўрэат міжнародных конкурсаў Вольга Костэль, дырыжор-пастаноўшчык - уладальнік медаля Францыска Скарыны Андрэй Галанаў. Сцэнаграфія - лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Касцючэнкі, касцюмы - Ніны Гурло, святло - Ірыны Уторнікавай. Асістэнтамі балетмайстра-пастаноўшчыка выступілі заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Юлія Дзятко, уладальнік медаля Францыска Скарыны Ганна Фокіна і народны артыст Беларусі Канстанцін Кузняцоў.

У галоўных ролях тэлегледачы ўбачаць народную  артыстку Беларусі Ірыну Яромкіну (Ганна Карэніна), уладальніка медаля Францыска Скарыны Ігара Аношку (Аляксей Уронскі) і народнага артыста Беларусі Ігара Артамонава (Аляксей Карэнін).

Прэм'ера спектакля Вялікага тэатра "Ганна Карэніна"  7 снежня а 22:30 на "Беларусь 3".