Навіны

Навіны
Тэлебачанне
Новы аўтарскі праект Барыса Герстэна
26 лютага 2020

З 3 сакавіка ў эфір "Беларусь 3" стартуе паказ праекта "Рэдакцыя. Аўтарская праграма Барыса Герстэна".

У выпусках вядучы Барыс Герстэн распавядзе пра самыя яркія праграмы Беларускага тэлебачання,  і гэта будзе аповед з першых вуснаў. Вядучы быў не проста відавочцам стварэння гэтых праектаў, але і сам працаваў над многімі з іх. У "Рэдакцыі" "Беларусь 3" пакажа і раскажа ўсё аб праграмах "Вас выклікае Спартландыя!", "Музычны салон з Элеанорай Язерскай", "Запрашаем на вячоркі" і іншых. Акрамя таго, з дапамогай сучасных мультымедыйных сродкаў праект пазнаёміць з гісторыяй айчыннага тэлебачання, у тым ліку матэрыяльнай - тэхнікай, якую выкарыстоўвалі падчас стварэння праграм дзесяцігоддзі таму. Праграма будзе пабудавана на фондавых матэрыялах Белтэлерадыёкампаніі, інтэрв'ю з удзельнікамі і відавочцамі, а таксама на студыйных здымках.