Навіны

Навіны
Тэлебачанне
Глядзіце ў "Суразмоўцах" у красавіку
30 сакавіка 2020

Адбыўся чарговы запіс праграмы "Суразмоўцы". У красавіку гледачоў аўтарскага праекта Навума Гальпяровіча чакаюць цікавыя гутаркі з галоўным рэдактарам Краязнаўчай газеты Уладзімірам Гілепам, паэтам і кіраўніком літаратурна-драматургічнай часткі Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я. Коласа Алесем Замкоўскім, а таксама паэткай, перакладчыцай Бажэнай Мацюк.

Глядзіце па суботах а 20:00.