Навіны

Навіны
Тэлебачанне
Дзень Перамогі ў эфіры "Беларусь 3"

9 мая на працягу ўсяго дня тэлеканал "Беларусь 3" будзе трансліраваць спецыяльныя відэаролікі з цыклаў "Беларусь памятае" і "75 мірных гадоў", пакажа адрэстаўраваную 5-серыйную ваенную кінаэпапею Юрыя Озерава "Вызваленне" ў фармаце HD, а таксама выпускі праграмы "Фарбы памяці" аб беларускіх мастаках, чые найвядомейшыя палотны сталі аўтарскім асэнсаваннем падзей Вялікай Айчыннай. 

Да Дня Перамогі а 12:20 і 22:15 канал пакажа прэм'ерны фільм-канцэрт "Памяць жыве...", створаны сумесна з Музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. 

Юным гледачам а 20:40 пра свята Вялікай Перамогі распавядуць казачныя героі тэматычнага выпуску праграмы "Калыханка".

У выхадныя дні "Беларусь 3" прапаноўвае спецыяльны паказ ваенных стужак: 9 мая - "У бой ідуць адны "старыя" (07:50) і "У жніўні 44-га..." (09:50); 10 мая - "Беларускі вакзал" (08:25), "Ляцяць жураўлі" (13:45), "Снайпер. Зброя адплаты" (16:55). 

Нядзельны эфір 10 мая а 22:35 завершыць аўтарскі канцэрт Валерыя Галаўко "Перамога" пры ўдзеле Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь. Паэт і кампазітар Валерый Галаўко вядомы як аранжыроўшчык легендарных "Песняроў", адзін з нямногіх уладальнікаў статусу "экстраардынарныя здольнасці ў мастацтве і навуцы" ў ЗША і лаўрэат 19 узнагарод міжнародных музычных асацыяцый.