Навіны

Навіны
Літаратура
Анлайн-чытанні рамана "Каласы пад сярпом тваім"
13 красавіка 2020

"Чытаем класіку разам" - сумесны праект Белтэлерадыёкампаніі і Міністэрства культуры стартуе сёння. Ён прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. Раман "Каласы пад сярпом тваім" загучыць галасамі беларускіх артыстаў, журналістаў, культурных і грамадскіх дзеячаў. Здымка разгарнулася ў залах Музея гісторыі беларускай літаратуры. Глядзець і слухаць анлайн-чытанні можна на працягу двух тыдняў. Сустрэча з віртуальнай аўдыторыяй у 16 гадзін штодня. Даступны праект на юцюб-канале і ва ўсіх сацыяльных сетках музея.