Навіны

Навіны
Кіно
Час студэнцкага кіно на "Беларусь 3"
15 лістапада 2017

У межах сумеснай акцыі з Беларускай дзяржаўнай акадэміяй мастацтваў і Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" тэлеканал "Беларусь 3" прадстаўляе ўвазе гледачоў студэнцкія працы беларускіх рэжысёраў.

Увесь месяц па пятніцах гледачы змогуць убачыць студэнцкія фільмы Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў за ўсе гады яе існавання.

Папярэднічаць прагляду кінастужак будзе праграма "Час кіно". Вядучы - акцёр, сцэнарыст, рэжысёр, дэкан кафедры экранных мастацтваў БДАМ, прафесар кафедры рэжысуры кіно і тэлебачання Павел Іваноў. Ён не толькі бліжэй пазнаёміць гледачоў з канкрэтнымі фільмамі выпускнікоў БДАМ, але і ацэніць іх вартасці і недахопы, распавядзе пра час, калі здымалася стужка, як склаўся лёс яе стваральнікаў. Некаторыя рэжысёры студэнцкіх фільмаў стануць героямі праграмы і будуць запрошаныя ў студыю, каб самім прадставіць свой фільм або працы сваіх сакурснікаў і калег.