Навіны

Навіны
Тэлебачанне
Да дня нараджэння Валянціны Гаявой
19 ліпеня 2019

22 ліпеня, у дзень нараджэння народнай артысткі Беларусі, мастацкага кіраўніка Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля "Харошкі" Валянціны Гаявой, тэлеканал "Беларусь 3" пакажа а 14:55 выпуск праекта "Майстры і куміры" з удзелам ганаровай імянінніцы.

А 15:45 гледачоў чакае "Покліч продкаў" - канцэрт ансамбля "Харошкі".

Увечары а 22:45 "Беларусь 3" пакажа канцэртную праграму "Мой лёс - "харошкі", прымеркаваную да народзінаў Валянціны Гаявой.