Навіны

Навіны
Музыка
Фінальныя канцэрты нацыянальных адборачных тураў да "Славянскага базару ў Віцебску" на "Беларусь 3"
19 сакавіка 2018

24 і 25 сакавіка тэлеканал "Беларусь 3" пакажа фінальныя канцэрты нацыянальных адборачных тураў да XXVII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".

За права прадставіць краіну на найбуйнейшым музычным форуме будуць змагацца па дзесяць дарослых і юных выканаўцаў з розных куткоў краіны, дапушчаных да ўдзелу арганізатарам конкурсу - Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

У фінале адборачнага тура да XXVII Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2018" выступяць мінчанкі Анастасія Вахомчык (Малашкевіч), Ніна Жукоўская, Вольга Калеснікава, Яўген Курчыч, віцябчанка Анастасія Лейкіна, Валерыя Шапялевіч з Магілёва і чатыры прадстаўнікі Мінскай вобласці - Наталля Ламака (Natali Domini), Дзмітрый Нікіцін, Аляксандр Саванец, Вераніка Самускевіч.

Фіналістамі адборачнага тура да XVI Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск-2018" сталі гамяльчанка Марыя Хасан Альхафез, мінчанкі Марыя Гулевіч, Ангеліна Ламака і Яраслаў Саколікаў, Арына Пехцерава з Магілёва, прадстаўнікі Мінскай вобласці Алеся Віталс, Біята Кабірава і Лізавета Мея, Анастасія Цімафеевіч (ЦіАна) з Брэсцкай вобласці і Арцём Скароль з Гродзенскай вобласці.

Акрамя фіналістаў, на сцэне Тэатра эстрады выступяць вядомыя беларускія артысты і калектывы - Вікторыя Алешка, Вольга Уронская, Аляксандр Сухараў, Ганна Благава, Вольга Змуршчык, ансамблі "Верасы" і "Заранак", гурт "PROвакацыя".

Фінал нацыянальнага адборачнага тура да дарослага песеннага конкурсу "Віцебск-2018" тэлеканал "Беларусь 3" пакажа 24 сакавіка ў 14:50. Тэлеверсію дзіцячага адбору на міжнародны музычны форум гледачы ўбачаць 25 сакавіка ў 14:00.