Навіны

Навіны
Тэлебачанне
"Памяць жыве..." - праект Музея ВАВ і "Беларусь 3"

9 мая ў 75-ю гадавіну Вялікай Перамогі "Беларусь 3" і Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны прадставяць сумесны тэлепраект "Памяць жыве..." — песенную канцэртную праграму ў "ажыўшай" музейнай экспазіцыі.

Прэм'ерны фільм-канцэрт "Памяць жыве..." прапануе тэлегледачам тэматычную серыю пастановачных музычных нумароў, знятых у сценах музея, дзе артысты, якія выконваюць ваенныя песні сярод экспанатаў, тэатралізавана аднаўляюць эпізоды тых гадоў.

У праекце бралі ўдзел народны артыст Беларусі Уладзімір Пятроў, заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Уладзімір Громаў і Уладзімір Правалінскі, аўтары-выканаўцы Аляксандр Сухараў і Аляксандр Баль, Ганна Сцепанкова ды іншыя беларускія артысты.У іх выкананні прагучаць знакамітыя песні ваенных гадоў, сярод іх — "Темная ночь" і "В землянке"; "До свидания, мальчики" і "Белорусский вокзал" на вершы Булата Акуджавы, а таксама творы беларускіх кампазітараў: "Письмо из 45-го" Ігара Лучанка, "Милосердие" Леаніда Захлеўнага, "Память" Аляксандра Сухарава, "Отвоевали" Аляксандра Баля ды інш.

У эфіры "Беларусь 3" музычны праект "Памяць жыве..." выйдзе ў Дзень Перамогі а 12:20 і 22:15.