Навіны

Навіны
Дзецям
Праект "Калыханка" на форуме даследчыкаў беларускай казкі

З 17 па 19 мая ў Мінску праходзіць Міжнародны форум даследчыкаў беларускай казкі. ДНУ “Цэнтр даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” запрасіў творчую групу праграмы “Калыханка” прыняць удзел у форуме. 17 мая адбылася прэзентацыя праграмы “Калыханка”, Фея Сноў правяла віктарыну па беларускіх казках сярод удзельнікаў форума, пераможцы атрымалі прызы ад Белтэлерадыёкампаніі.