Навіны

Навіны
Тэлебачанне
Расклад Велікодных анлайн-трансляцый на "Беларусь 3"
9 красавіка 2020

Перад светлым святам Уваскрэсення Хрыстовага тэлеканал "Беларусь 3" прапаноўвае вернікам далучыцца да анлайн-трансляцый набажэнстваў, якія сёлета для католікаў і праваслаўных Белтэлерадыёкампанія арганізуе ў поўным аб'ёме і ў прамым эфіры. 

Прыводзім поўны спіс трансляцый.

9 красавіка а 19:00 - прамая трансляцыя набажэнства ў Вялікі Чацвер з архікафедральнага касцёла Прасвятой Дзевы Марыі ў Мінску.

10 красавіка а 19:00 - прамая трансляцыя набажэнства ў Вялікую Пятніцу з архікафедральнага касцёла Прасвятой Дзевы Марыі ў Мінску.

10 красавіка а 23:20 - прамая трансляцыя Крэснага шляху з удзелам Папы Рымскага Францыска.

12 красавіка а 16:20 - прамая трансляцыя з Ватыкана Велікоднага паслання і благаславення "Граду і Свету" Папы Рымскага Францыска. 

12 красавіка а 09:50 - прамая трансляцыя Боскай літургіі на Вербніцу з Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора.

16 красавіка а 12:00 - прамая трансляцыя ў Вялікі Чацвер чыну амавення ног з Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора.

17 красавіка а 14:00 - прамая трансляцыя Вячэры з вынасам Плашчаніцы з Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора.

17 красавіка а 19:00 - прамая трансляцыя Утрані з чынам пахавання Плашчаніцы з Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора.