Навіны

Навіны
Тэлебачанне
Раство Хрыстова на «Беларусь 3»
5 студзеня 2021

7 студзеня мы прапануем спецыяльны эфір да праваслаўнага Раства Хрыстова: прамыя трансляцыі святочных набажэнстваў, а таксама тэматычныя праекты.

На Нараджэнне Хрыстова, у 0:00, глядзіце начную, а ў 10:00 ранішнюю літургіі ў мінскім Свята-Духавым кафедральным саборы.

Раніцай 7 студзеня на нашым канале − святочныя выпускі праграм «Размовы пра духоўнае» і «Беларуская кухня». У 13:20 выйдзе тэлеверсія навагодняй дабрачыннай імпрэзы для дзяцей «Галоўная ёлка краіны» з удзелам Аляксандра Лукашэнкі. А 15:40 пакажам калядны «Культурны рэпартаж». Увечары ж − дзве пастаноўкі Вялікага тэатра Беларусі. Гэта праграма «Навагодні маскарад» і балет П. Чайкоўскага «Шчаўкунок» у аўтарскай рэдакцыі народнага артыста Беларусі і СССР Валянціна Елізар’ева.

З надыходзячым Раством Хрыстовым!