Навіны

Навіны
Тэлебачанне
Спецыяльныя трансляцыі і праграмы напярэдадні праваслаўнага Вялікадня
15 красавіка 2020

16 красавіка, у Вялікі чацвер, у дзень успаміну Таемнай вячэры, на тэлеканале а 12:00 пачнецца трансляцыя набажэнскага абраду - чыну абмывання ног. 

На наступны дзень, у Вялікую пятніцу на Страсным тыдні, а 14:00, у гадзіну смерці Ісуса Хрыста на крыжы, пройдзе вячэрня з чынам вынасу Плашчаніцы. У гэты ж дзень а 19:00 пачнецца утраня з чынам пахавання.

Прамыя трансляцыі гэтых найважнейшых для праваслаўных набажэнстваў будуць праводзіцца з Мінскага Свята-Духавага кафедральнага сабора.

Нядзельны эфір а 07:35 адкрые праект "Святыні Беларусі" пра царкву Святога Мікалая ў Навагрудку, а адразу пасля а 08:00 тэлегледачы ўбачаць спецыяльны выпуск праграмы "Размовы пра духоўнае", тэма якога - "Вялікдзень". 

А 10:00 здымачная група "Наперад у мінулае" адправіцца ў вёску Залахвенне Быхаўскага раёна і далучыцца да народных калектываў "Крыніца" і "Багатуха" для ўдзелу ў абрадзе Вялікдзень. Вынікам экспедыцыі стане новая арыгінальная версія аўтэнтычнай кампазіцыі ў выкананні Святланы Шыманскай. 

Напрыканцы дня а 23:20 на "Беларусь 3" выйдзе выпуск "Арт-гісторыі" аб іконе Божай Маці Адзігітрыі.