Навіны

Навіны
Тэлебачанне
Свята перамогі на "Беларусь 3"

Спецыяльна да 73-й гадавіны перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне тэлеканал "Беларусь 3" падрыхтаваў тэматычны святочны эфір. Гледачы ўбачаць ігравыя і дакументальныя фільмы, а таксама канцэртную праграму. Таксама 9 Мая эфір тэлеканала ўпрыгожыць маляўнічы лагатып. А 16:55 "Беларусь 3" далучыцца да хвіліны маўчання, прысвечанай памяці ахвяр і герояў Вялікай Айчыннай вайны. На працягу ўсяго святочнага дня тэлеканал адмовіцца ад паказу рэкламных блокаў.

Тэлеканал "Беларусь 3" а 09:55 пакажа тэлеверсію гала-канцэрта XXI Тэлевізійнага фестывалю армейскай песні "Зорка". Таксама ў гэты дзень мы прапаноўваем увазе гледачоў адразу сем ігравых стужак, якія адлюстроўваюць бачанне беларускіх кінематаграфістаў жахлівых падзей Вялікай Айчыннай вайны. Фільмы, многія з якіх сталі залатой класікай савецкага і, у прыватнасці, беларускага кінематографа, распавядаюць аб адчайнай гераічнасці людзей: вайскоўцаў, рабочых, партызан і нават дзяцей - у барацьбе за запаветную волю і пераадоленне нягод усеагульнай разрухі і нясцерпнага душэўнага болю пасляваеннага часу. А 07:50 гледачы ўбачаць кінастужку "Вуліца малодшага сына" (СССР, 1962 г.), "Гадзіннік спыніўся апоўначы" ("Беларусьфільм", 1958 г.) - а 11:35, "Дзяўчынка шукае бацьку" ("Беларусьфільм", 1959 г.) - а 14:00, "Чорная бяроза" ("Беларусьфільм", 1977 г.) - а 15:50, "Дняпроўскі рубеж" ("Беларусьфільм", 2009 г.) - а 18:10, "Вазьму твой боль" ("Беларусьфільм", 1980 г.) - а 21:05 і "Цераз могілкі" ("Беларусьфільм", 1964 г.) - а 22:50.

Акрамя таго, у эфіры канала будуць паказаныя чатыры эпізоды дакументальнага цыкла "Дзённікі беларускага падполля", якія распавядуць пра таемнае антыфашысцкае супраціўленне ў найбуйнейшых гарадах краіны: Мінску, Брэсце, Гомелі і Магілёве. Для камфортнага прагляду ўсе фільмы будуць транслявацца са скрытыми субцітрамі.