Навіны

Навіны
Тэлебачанне
Тэматычны эфір памяці Расціслава Янкоўскага
3 лютага 2020

5 лютага акцёру тэатра і кіно, народнаму артысту Беларусі Расціславу Янкоўскаму магло б споўніцца 90 гадоў. Тэлеканал "Беларусь 3" ушануе памяць знакамітага артыста тэматычным паказам уласных праектаў, тэлеверсіі творчага вечара Расціслава Іванавіча і ігравой стужкі з яго ўдзелам. 

Так, 5 лютага а 09:20 тэлегледачоў чакае выпуск праграмы "Майстры і куміры", а ў 12:25 - "Люблю і памятаю", прысвечаныя Расціславу Янкоўскаму.

А 13:05 канал пакажа творчы вечар народнага артыста, запісаны Белтэлерадыёкампаніяй у 2015 годзе.

8 лютага а 22:20 і 9 лютага а 16:15 "Беларусь 3" пакажа гераічную драму Уладзіміра Корш-Сабліна "Чырвонае лісце" ("Беларусьфільм", 1958) - адну з першых работ Расціслава Іванавіча як кінаакцёра.