Навіны

Навіны
Тэлебачанне
Вялікі юбілей Вялікага тэатра

25 мая Нацыянальнаму акадэмічнаму Вялікаму тэатру оперы і балета Рэспублікі Беларусь спаўняецца 85 год.

25 мая Нацыянальнаму акадэмічнаму Вялікаму тэатру оперы і балета Рэспублікі Беларусь спаўняецца 85 год. Да гэтага дня тэлеканал "Беларусь 3" падрыхтаваў тэматычны эфір - гісторыя і сучаснасць айчыннай оперы і балета, лепшыя фондавыя запісы Белтэлерадыёкампаніі, знакавыя пастаноўкі ды яркія прэм'еры. Спецыяльна да юбілею тэатра каманда тэлеканала "Беларусь 3" прадставіць дакументальны фільм "85 сезон", а таксама тэлеверсію канцэрта, які Вялікі тэатр дасць на сваёй сцэне напярэдадні святочнай даты.

Тэлеканал "Беларусь 3" прапануе сваім гледачам выдатную магчымасць пабываць у мастацкім свеце адзінага ў краіне Тэатра оперы і балета, дакрануцца да яго амаль векавой гісторыі ды атрымаць асалоду ад майстэрства артыстаў, заснаваным як на непахісных традыцыях, так і агульнасусветных тэндэнцыях. Сёння ў рэпертуары Вялікага тэатра Беларусі каля 70 спеклякляў, адзначаных дзяржаўнымі ды міжнароднымі прэміямі.