Выпуск

Відэа Музыка
НАПЕРАД У МІНУЛАЕ. Вёска Кругліца (Чашніцкі раён) - Тарыел Майсурадзэ

Фальклорная экспедыцыя творчай групы ў вёску Кругліца Чашніцкага раёна. Адметнасці тутэйшага вясельнага абраду "Выкраданне посуду і хатняй птушкі" ў выкананні народнага фальклорнага калектыву "Кругліца". Гісторыя, легенды, паданні, традыцыі і песні рэгіёна. Вынік вандроўкі - новая арыгінальная версія аўтэнтычнай песні Тарыела Майсурадзэ.

Праграма, прысвечаная спрадвечнай песеннай культуры Беларусі. Кожны выпуск – штотыднёвая справаздача паводле экспедыцыі ў глыбінку, дзе яшчэ захавалася фальклорная беларуская спадчына.

23 мая 2019
26 хвілін