Навіны

Навіны
Тэлебачанне
Івану Шамякіну – 100
30 студзеня 2021

30 студзеня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна. З гэтай нагоды наш тэлеканал падрыхтаваў тэматычны эфір – мастацкія і дакументальныя стужкі.

Сёння пакажам фільм «Вазьму твой боль» паводле аднайменнага рамана літаратара. Карціна Міхаіла Пташука па сцэнарыі Івана Шамякіна задае праблемнае пытанне: ці магчыма апраўдаць злачынства? Былы паліцай Шышковіч у выкананні Івана Мацкевіча вяртаецца ў родную вёску з турмы. Прайшло 35 гадоў, але калгасны механізатар Іван Батрак (Уладзімір Гасцюхін) не забыў крывавых «подзвігаў» Шышковіча – той забіў Іванавых сваякоў-партызан. Хто зразумее, а галоўнае, забярэ боль галоўнага героя? Даведайцеся ў 21:05.

А ў 22:25 вас чакае «Трывожнае шчасце пісьменніка» – выпуск праекта «Запіскі на палях», прысвечаны Івану Шамякіну. Праграма дазваляе зірнуць на бронзавых класікаў айчыннай літаратуры як на звычайных людзей. Гісторыя Івана Пятровіча, творцы і грамадскага дзеяча, у дакументальным фільме.

 

Фота: БЕЛТА.