Рэкламадаўцам

Тэлефоны Галоўнай дырэкцыі
продажаў і маркетынгу:

8 (17) 389-79-36
Семяняк Аляксей Аляксандравіч,
загадчык аддзела

8 (17) 389-60-46
Казянцова Юлія Міхайлаўна,
адказны менеджар

Варыянты рэкламных праяў

  1. «Вусная аб'ява» — вусная згадка рэкламнай інфармацыі партнёра вядучымі ў кадры цi пры дапамозе закадравага голасу (тэкст аб'явы загадзя абмяркоўваецца з рэкламадаўцам).
  2. «Электронны лагатып» — размяшчэнне электроннага лагатыпа партнёра метадам накладання на кадр (у кадры нейкі час знаходзіцца лагатып рэкламадаўцы).
  3. «Банер» — графічная выява рэкламнага характару.
  4. «Цітр» — тлумачальны надпіс, які прадстаўляе таго, хто знаходзіцца ў кадры, і яго кампанію.
  5. «Партнёрскі рэкламны ролік» — рэкламны ролік кампаніі, інтэграваны ў канву праграмы. Гэты від рэкламнай праявы прадугледжвае наяўнасць подпісу «Партнёр праграмы / Партнёр паказу».
  6. «Прадукцыя ў кадры» — дэманстрацыя прадукцыі партнёра ў кадры буйным планам у розных зонах студыйнага афармлення, а таксама яе выкарыстанне ўдзельнікамі праграмы.
  7. «Брэндзіраванне студыі» — афармленне студыі лагатыпамі, стэндамі або расцяжкамі Партнёра.