Навіны

Навіны
Тэлебачанне
VI Нацыянальная тэатральная прэмія на «Беларусь 3»
25 кастрычніка 2021

Наш канал пакажа тэлеверсію ўзнагароджання пераможцаў VI Рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва «Нацыянальная тэатральная прэмія». 

Сёлетняе творчае спаборніцтва ладзіцца з 18 верасня да 28 кастрычніка. Конкурс праводзяць па чатырох секцыях: «Тэатр драмы», «Тэатр лялек», «Музычны тэатр» і «Спектакль для дзяцей і юнацтва». У Нацыянальнай тэатральнай прэміі ўдзельнічаюць 33 спектаклі, прадстаўленыя 20 прафесійнымі тэатрамі з 10 гарадоў Беларусі. За арганізатараў выступілі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Мінгарвыканкам. У якасці выканаўчай дырэкцыі праекта – Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі.

28 кастрычніка на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы падвядуць вынікі і ўзнагародзяць пераможцаў прэміі. У гэты дзень наведае Купалаўскі і здымачная група Белтэлерадыёкампаніі.

Запіс цырымоніі мы прадставім 31 кастрычніка а 14:30.
 

Фота: БЕЛТА.