Прыз за лепшы неігравы фільм Нацыянальнага конкурсу кінафестывалю “Лістапад-2025” атрымала рэжысёр Белтэлерадыёкампаніі Анжэліка Новікава. Узнагароду ёй прынесла стужка “Жыццё маё – “Харошкі”. Валянціна Гаявая”.
XXXI Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад” стаў паспяховым для беларускай тэлевізійнай дакументалістыкі. Галоўны прыз Нацыянальнага конкурсу кінафестывалю адыйшоў фільму тэлеканала “Беларусь 3” “Жыццё маё – “Харошкі”. Валянціна Гаявая”. Аўтар і рэжысёр працы – Анжэліка Новікава.
Фільм распавядае пра заснавальніцу і нязменнага кіраўніка харэаграфічнага ансамбля “Харошкі”, пра цесную сувязь таленавітай жанчыны і мастацтва, якому яна прысвяціла ўсю сябе. Назва стужкі невыпадковая, бо ў кожнай харэаграфічнай праграме Валянціны Гаявой – яе душа і яе разуменне Беларусі. Немагчыма зразумець творчасць калектыву без знаёмства з яго кіраўніком.
Адзначым, што гэта не першая ўзнагарода, якую атрымаў фільм. Зусім нядаўна праца Анжэлікі Новікавай была адзначана спецыяльным дыпломам “За раскрыццё тэмы “Вялікае ў малым” IX Рэспубліканскага фестывалю беларускіх фільмаў.
Дакументальная стужка “Жыццё маё – “Харошкі”. Валянціна Гаявая” даступная да прагляду на афіцыйным YouTube-канале тэлеканала “Беларусь 3”. У эфір тэлеканала стужка выйдзе 30 лістапада ў 17:30.