Навіны

Навіны
Тэлебачанне
Жывыя эфіры дзіцячага конкурсу "Віцебск-2020"
16 ліпеня 2020

Гледачы тэлеканала “Беларусь 3” змогуць убачыць усю праграму XVIII Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск-2020" у прамым эфіры. Акрамя гэтага, падчас фестывалю са штодзённым дайджэстам падзей будзе выходзіць у эфір праграма "Навіны культуры". 

18 ліпеня а 14:00 і 18:00 "Беларусь 3" пакажа дзве часткі выступленняў удзельнікаў дзіцячага конкурсу - з песняй кампазітара краіны, якая прадстаўляецца, на роднай мове і з кампазіцыяй на выбар. 

19 ліпеня а 14:00 гледачы ўбачаць гала-канцэрт і цырымонію ўзнагароджання лаўрэатаў XVIII Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск-2020".