Краязнаўства
21 студзеня 2021
"Наперад у мінулае" – праграма, прысвечаная спрадвечнай песеннай культуры Беларусі. Кожны выпуск – штотыднёвая справаздача аб экспедыцыі ў глыбінку, дзе яшчэ захавалася фальклорная беларуская спадчына і самабытныя абрады. Беларуская аўтэнтыка набывае сучаснае гучанне, а здабыткі народнай культуры праз творчую аранжыроўку становяцца бліжэйшымі да гледача. Фармат прадугледжвае не толькі знаёмства з носьбітамі каштоўных ведаў, але і расповед пра адметнасці пэўнай мясцовасці: народны побыт, рамёствы і асаблівасці дыялекту.
Вядучая – Аксана Вечар.