Дзецям
31 ліпеня 2020
Ранішняя забаўляльна-пазнавальная праграма для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў, якая дапамагае маленькім гледачам зарадзіцца добрым настроем на ўвесь дзень. Спалучэнне лялечных персанажаў – зайцаў Касі і Лесіка – ды дзяцей-вядучых робіць праект яскравым і запамінальным, а вясёлыя і добрыя мультфільмы дадаюць студыйнаму дзеянню яшчэ больш дынамікі.
Праграма «Дабраранак» – пераможца VI Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу «Тэлевяршыня» ў намінацыі «Найлепшая праграма для дзяцей і юнацтва».
Наша электронная пошта: dabraranaktv@gmail.com