Музыка
2 снежня 2022
Іх імёны ведае кожны беларус - Яўген Глебаў, Ігар Лучанок, Юрый Семяняка, Генрых Вагнер, Андрэй Мдзівані, Анатоль Багатыроў і іншыя класікі нацыянальнай музыкі... У іх творах гарманічна спалучаюцца народныя матывы і сучасныя рытмы. Яны - аўтары буйных музычных форм, нацыянальных опер, сімфоній, інструментальных і вакальных мелодый да кінафільмаў, спектакляў, радыё- і тэлевізійных пастановак. Гледачы даведаюцца пра новыя, цікавыя факты з жыцця і творчасці не толькі кампазітараў-класікаў, але і сучаснага пакалення беларускіх кампазітараў.