- Чытаем класіку разам
- Перадачы
- Тэлепраграма
- Вiдэа
Пра канал
Кіраўніцтва
- Наталля Васілеўна
МАРЫНАВАГалоўны дырэктар - Людміла Віталеўна
СТАЯНОЎСКАЯНамеснік галоўнага дырэктара - Алена Адольфаўна
МАНЬКОЎСКАЯПрадзюсар выканаўчы - Сяргей Галіевіч
КАЦЬЕРПрадзюсар выканаўчы - Дзмітрый Міхайлавіч
КАРАСЬПрадзюсар выканаўчы - Надзея Сяргееўна
ГАБЕЦПрадзюсар выканаўчы
Дасягненні
- Дыплом «Партнёрства» ад Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь на ўрачыстым мерапрыемстве па выніках працы кніжнай галіны ў Год малой радзімы ўзнагародзіла дырэкцыю тэлеканала «Беларусь 3» дыпломам «Партнёрства» за актыўны ўдзел у рэалізацыі сумесных сацыяльных праектаў.
- Фільм Сяргея Кацьера «Вяртанне» атрымаў дыплом ХVIII Кубанскага фестывалю праваслаўных фільмаў «Вечавы звон»
Рэжысёр дакументальнага кіно, прадзюсар тэлеканала «Беларусь 3» Сяргей Кацьер атрымаў прэмію ХVIII Кубанскага фестывалю праваслаўных фільмаў «Вечавы звон». На конкурсным праглядзе было прадстаўлена каля 150 аўтарскіх работ, але званне найлепшага патрыятычнага фільма атрымала «Вяртанне» Сяргея Кацьера. Праз трагічную гісторыю лётчыка Мікалая Пшонкі і яго пасмяротнага вяртання на Радзіму, фільм паднімае праблему вечных каштоўнасцей: адданасці сваёй справе, мужнасці і чалавечнасці.
- Сяргей Кацьер стаў пераможцам «Міжнароднай кінаасамблеі на Дняпры – 2016»
Рэжысёр і выканаўчы прадзюсар тэлеканала «Беларусь 3» Сяргей Кацьер атрымаў яшчэ адну ўзнагароду. Яго дакументальны фільм «Сербская мадонна. Івана Жыган» стаў пераможцам «Міжнароднай кінаасамблеі на Дняпры – 2016» у намінацыі «За раскрыццё вобраза сучаснай актрысы».
Кінафорум «Міжнародная кінаасамблея на Дняпры – 2016» быў прысвечаны 1000-годдзю старажытнарускага манаства на Святой Гары Афон. Гэты юбілей святкуе Праваслаўная царква Украіны. На працягу чатырох дзён былі паказаны 25 дакументальных фільмаў, 16 з якіх – прэм'ерныя. Сяргей Кацьер атрымаў не толькі дыплом, але і ганаровы знак «За міласэрнасць».
Прэса
Як глядзець
Каб убачыць тэлеканал «Беларусь 3»:
- Ваш тэлевізар павінен падтрымліваць стандарт DVB-T
і фармат кадзіравання (сціскання) MPEG-4. - У іншым выпадку неабходна набыць спецыяльную прыстаўку,
якая дэкадзіруе сігнал. Індывідуальная прыёмная тэлевізійная
антэна павінна быць дэцыметровага дыяпазону хваляў. - Тэлеканал «Беларусь 3» даступны ў кабельных тэлевізійных
сетках. Падрабязную інфармацыю вы можаце атрымаць у
свайго кабельнага аператара.