Дзецям
23 лютага 2021
Штодзённая дзіцячая беларускамоўная перадача. Ужо 40 гадоў «Калыханка» штовечар дапамагае дарослым рыхтаваць дзяцей да сну, а маленькім гледачам – спазнаваць вялікі і непаўторны свет праз вясёлыя гульні, цікавыя гісторыі і добрыя мультфільмы.
Лялечныя персанажы праекта – яноцік Цёма, аматар эксперыментаў і новых адкрыццяў, ліска Яна, модніца і чысцюля, маленькі чамучка Буслік, медзведзяня Топа – гарэза і жартаўнік. Маленькіх вядучых падтрымліваюць цудоўныя дарослыя: падарожнік Нестар, няня Палінка, дзядуля Дабрадзей і чароўная Фея Сноў.
Праграма неаднойчы станавілася пераможцам і прызёрам Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу «Тэлевяршыня». А Уладзімір Варанкоў (Топа) у 2016 атрымаў прыз глядацкіх сімпатый як найлепшы вядучы.