Навіны

Навіны
Тэатр
Балет "Стварэнне свету" ў прамым эфіры
26 сакавіка 2020

27 сакавіка, у Сусветны дзень тэатра, тэлеканал «Беларусь 3» у прамым эфіры пакажа спектакль Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета нашай рэспублікі «Стварэнне свету».

У тэатральнае свята «Беларусь 3» робіць беспрэцэдэнтны падарунак для ўсіх аматараў і прыхільнікаў гэтага віду мастацтва: балет Андрэя Пятрова ў новай аўтарскай рэдакцыі харэографа, народнага артыста СССР Валянціна Елізар'ева «Стварэнне свету», які ўпершыню быў прадстаўлены публіцы ў снежні мінулага года, ужо заўтра а 19-й гадзіне ў прамой трансляцыі з Вялікага тэатра ўбачаць тэлегледачы сацыякультурнага канала.

У сувязі з гэтым звяртаем увагу на змены ў сетцы вяшчання «Беларусь 3»: выпускі праектаў «Камертон» пра акцёра Паўла Харланчука-Южакова і «На вышыні» з удзелам рэжысёра Алены Каверзінай выйдуць у 18.15 і 18.40 адпаведна. 

У 19.40 з карысцю правесці тэлеантракт спектакля «Стварэнне свету» дапамогуць «Навіны культуры», а тэматычны выпуск «Калыханкі», прысвечаны Дню тэатра, выйдзе на пяць хвілін пазней за звычайны час – у 20.45.

Тэлеканал «Беларусь 3» і Вялікі тэатр оперы і балета запрашаюць адзначыць Сусветны дзень тэатра разам!