Навіны

Навіны
Тэлебачанне
Да 115-годдзя Міхаіла Шолахава

24 мая споўніцца 115 гадоў з дня нараджэння пісьменніка і грамадскага дзеяча, лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры Міхаіла Шолахава. Тэлеканал "Беларусь 3" ушануе памяць выдатнага савецкага празаіка і прысвеціць тэматычны кінапаказ аднаму з яго лепшых твораў - раману-эпапеі "Ціхі Дон".

20 мая а 09:25 і 16:20 у выпуску гісторыка-біяграфічнай дакументальнай праграмы "Доказы з мінулага" тэлегледачоў чакае аповед пра таямніцы рамана "Ціхі Дон", у тым ліку пра шырока вядомае пытанне аўтарства.

З 20 па 22 мая а 13:10 і 21:55 сацыякультурны тэлеканал пакажа ўсе тры часткі кінарамана Сяргея Герасімава "Ціхі Дон", знятага ў СССР у 1957 годзе паводле аднайменнага твора Міхаіла Шолахава. Фільм распавядае аб трагічнай сітуацыі, якая склалася ў Расіі ў пачатку ХХ стагоддзя, аб зламаных Першай сусветнай вайной і рэвалюцыяй лёсах людзей, аб крушэнні асноў і ідэалаў данскога казацтва і аб асабістай трагедыі галоўнага героя - Рыгора Мелехава.

Дарэчы, у 1958 стужка была прызнаная лепшай паводле меркавання чытачоў часопіса "Советский экран" і ў тым жа годзе атрымала адразу некалькі ўзнагарод Усесаюзнага кінафестывалю, прэмію "Хрустальны глобус" на МКФ у Карлавых Варах і дыплом Гільдыі рэжысёраў ЗША.