Навіны

Навіны
Гісторыя
Да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
22 лютага 2023

 

Тэлеканал «Беларусь 3» падрыхтаваў для гледачоў святочную праграму перадач –  тэматычныя выпускі праектаў і кінапаказ, канцэрты.

Госцем праекта «Кадры жыцця» 23 лютага стане дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Уладзімір Варапаеў. Ён раскажа, як заўсёды хацеў быць афіцэрам і не ўяўляў сябе без музыкі.

У эфіры тэматычнае кіно: «По законам военного времени 3» (Расія, 2019), «Служили два товарища» (СССР, 1968) і «Офицеры» (СССР, 1971).

У 15:50 сольны канцэрт Руслана Аляхно «За жыццё». 

Завершыць святочны эфір на «Беларусь 3» тэлеверсія канцэрта да 105-годдзя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь «Айчыне служым» у 22:40.