Навіны

Навіны
Тэлебачанне
Гала-канцэрт зорак сусветнай оперы
4 студзеня 2022

Правядзіце Каляды разам з вядомымі артыстамі оперы. 7 і 8 студзеня ў нашай праграме – гала-канцэрт салістаў Марыінскага тэатра, Вялікіх тэатраў Расіі і Беларусі, а таксама прэм’ера – спектакль Уладзіміра Солтана «Дзікае паляванне караля Стаха».

Напрыканцы мінулага года айчынны Вялікі тэатр зладзіў XI Мінскі міжнародны Калядны форум. Кульмінацыйнай часткай фестывалю стаў гала-канцэрт, у якім паўдзельнічалі знакамітыя салісты оперы: Кацярына Семянчук, Магерам Гусейнаў і Уладзіслаў Сулімскі з Марыінскага тэатра, Гадэрдзі Джанелідзэ і Венера Гімадзіева з Вялікага тэатра Расіі, Анастасія Масквіна, Аксана Волкава, Станіслаў Трыфанаў, Марта Данусевіч, Тарас Прысяжнюк, Алена Золава, Андрэй Сялюцін, Аляксандр Міхнюк, Дзмітрый Шабеця з Вялікага тэатра Беларусі. Дырыжорам урачыстай праграмы выступіў італьянец Джанлука Марчана.

Тэлеверсію гэтай імпрэзы мы пакажам ў дзвюх частках. Глядзіце 7 студзеня ў 23:30 і 8-а – у 23:20.

Таксама ў гэтую суботу на «Беларусь 3» – абноўленая опера беларускага Вялікага тэатра «Дзікае паляванне караля Стаха». Спектакль паводле аднайменнай аповесці Уладзіміра Караткевіча можна будзе ўбачыць а 13:10. Тэлепрэм’ера пастаноўкі прымеркаваная да дня нараджэння яе аўтара – лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, кампазітара Уладзіміра Солтана.