Навіны

Навіны
Тэлебачанне
Каляды на "Беларусь 3"
6 студзеня 2020

Святочны дзень пачнецца а 08:10 з традыцыйнай "Размовы пра духоўнае"​​​​​​, а следам за ёй праект "Беларуская кухня" распавядзе гледачам сакрэты прыгатавання фаршыраванай качкі і куцці.

А 08:50 творчая група праекта "Наперад у мінулае" адправіцца ў фальклорную экспедыцыю ў вёску Папоўка Сенненскага раёна, дзе папрысутнічае на абрадзе "Каляды" ў выкананні народных калектываў "Крывія", "Аколіца" і "Вечарынка". Музычным падарункам стане новая арыгінальная аўтэнтычная песня ў выкананні Сяргея Мацеюка.

А 12:55 гледачоў усіх узростаў чакае сямейная музычная карціна ў дзвюх частках "Казка пра зоркавага хлопчыка".

Навагодняе дабрачыннае свята для дзяцей з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Галоўная ёлка краіны" глядзіце а 15:10.

А 16:25 "Беларусь 3" пакажа музычны фільм "Мама", а ў 17:55 - юбілейны канцэрт Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля "Харошкі"