Навіны

Навіны
Музыка
Канцэрт "Сэр Пол Маккартні. Мне 75"
18 красавіка 2018

21 красавіка тэлеканал "Беларусь 3" пакажа тэлеверсію канцэрта "Сэр Пол Маккартні. Мне 75" у выкананні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Рэспублікі Беларусі пад кіраўніцтвам маэстра Міхаіла Фінберга. У праграме толькі лепшыя песні і неўміручыя хіты бітлоў Маккартні і Ленана ў аркестравай апрацоўцы заслужанага калектыву.

"Жукі", якія зрабілі сапраўдную рэвалюцыю ў свеце папулярнай музыкі, не маюць патрэбу ў асаблівым прадстаўленні. Іх імёны назаўжды ўключаны ў Залу славы рок-н-рола, іх альбомы і зараз займаюць высокія пазіцыі ў аўтарытэтных спісах "самых-самых" пласцінак, іх песні па-ранейшаму натхняюць не толькі прыхільнікаў якаснай музыкі - сотні выканаўцаў па ўсім свеце прызнаюць незвычайны ўплыў смелых завадных кампазіцый і глыбокіх паэтычных тэкстаў групы на іх уласную творчасць.

У рамках XI мастацкага праекта "Шлягеры на ўсе часы - 2018", які праходзіў у сакавіку, заслужаны калектыў аркестра пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі, лаўрэата шматлікіх узнагарод і прэмій, прафесара, дырыжора Міхаіла Фінберга ўжывую выканаў на сцэне Белдзяржфілармоніі сусветна вядомыя хіты Пола Маккартні і Джона Ленана ў аўтарскай аранжыроўцы. Тэлеканал "Беларусь 3" падрыхтаваў да паказу тэлевізійную версію музычнай праграмы.

Атрымаць асалоду ад бессмяротнай музыкі The Beatles у віртуозным выкананні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра гледачы "Беларусь 3" змогуць у суботнім эфіры тэлеканала - 21 красавіка ў 16:20.