Навіны

Навіны
Тэлебачанне
Майстрам кіно прысвячаецца...
6 жніўня 2020

На наступным тыдні тэлеканал "Беларусь 3" адзначыць у эфіры дні нараджэння заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Вячаслава Нікіфарава і французскага акцёра П’ера Рышара, а таксама ўшануе памяць народнага артыста БССР Віталя Чацверыкова.

13 жніўня з нагоды 78-годдзя Вячаслава Нікіфарава гледачы "Беларусь 3" убачаць яго сацыяльна-псіхалагічную драму "Сын старшыні" ў 14:05 і 21:05. Вячэрні паказ стужкі працягне праграма "Камертон" з удзелам самога рэжысёра і з выкарыстаннем архіўных матэрыялаў фонду Белтэлерадыёкампаніі.

15 жніўня ў 15:50 да дня нараджэння П’ера Рышара (16 жніўня 1934 г.) "Беларусь 3" пакажа яго рэжысёрскі дэбют - камедыю "Рассеяны", у якой знакаміты комік таксама выканаў і галоўную ролю.

16 жніўня ў 16:20 сацыякультурны канал ушануе памяць кінарэжысёра, народнага артыста БССР Віталя Чацверыкова (1933-1983), які нарадзіўся ў гэты дзень, паказам камедыі "Саша-Сашачка", знятай майстрам у 1966 годзе на кінастудыі "Беларусьфільм".

Акрамя гэтага, 10 жніўня ў 14:25 і 21:05 да дня нараджэння акцёра, народнага артыста СССР Алега Стрыжэнава (1929) будзе паказана драма "Зямля, да запатрабавання", дзе ён выканаў галоўную ролю. 15 жніўня "Беларусь 3" павіншуе з 90-гадовым юбілеем актрысу, народную артыстку РСФСР Людмілу Хіцяеву паказам у 18:40 меладраматычнай стужкі "Цыган".