Навіны

Навіны
Мастацтва
“Народны майстар” пакажа ўнікальных рамеснікаў
10 верасня 2019

У новым сезоне ў эфіры “Беларусь 3” стартуе новы штотыднёвы цыкл праграм “Народны майстар”, які будзе распавядаць пра народных майстроў Рэспублікі Беларусь.

Беларускі саюз майстроў народнай творчасці заснаваны ў 1992 годзе, і сёння ён налічвае больш за 700 чалавек, якія прадстаўляюць беларускую творчасць у ганчарстве і разьбе па дрэве, саломапляценні і лозапляценні, выцінанцы і вышыўцы, тэкстыльнай і абрадавай ляльцы, мастацкім каванні металу і апрацоўцы каменя. Людзі гэтыя вельмі самабытныя і захопленыя - яны прыйшлі да творчасці рознымі шляхамі, у кожнага з іх свой лёс і свая гісторыя, вартая быць распаведзенай.

Кожную суботу а 11:00 на тэлеканале “Беларусь 3”.