Навіны

Навіны
Музыка
Новы сезон сімфанічнага аркестра на "Беларусь 3"
23 верасня 2019

29 верасня гледачы тэлеканала "Беларусь 3" убачаць канцэрт - адкрыццё новага сезона Дзяржаўнага акадэмічнага сімфаничнага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Аляксандра Анісімава.

У праграме - выкананне аркестрам Белдзяржфілармоніі трох маштабных твораў: сімфоніі № 41 "Юпітэр" Вольфганга Амадэя Моцарта, сімфоніі № 15 Дзмітрыя Шастаковіча і "Капітана планет" для аргана і сімфанічнага аркестра Вольгі Падгайскай, арганныя партыі ў якім выканае сама аўтар.

Сімфонія № 41 была закончана В.А.Моцартам у жніўні 1788 года, але акалічнасці яе першага выканання невядомыя. На думку некаторых даследчыкаў, назва "Юпітэр" было дадзена сімфоніі крыху пазней лонданскім імпрэсарыа і скрыпачом П.Саламонам "за нябачаны раней велічны маштаб і грандыёзнасць задумы". П.Чайкоўскі, які вельмі любіў усю творчасць Моцарта, захоплена ахарактарызаваў сімфонію "Юпітэр" як "адзін з цудаў сімфанічнай музыкі, асабліва дзякуючы фіналу...".

Сімфонія № 15 была напісана савецкім кампазітарам і піяністам Дзмітрыем Шастаковічам у тэрмін крыху больш за месяц летам 1971 года ў Доме творчасці кампазітараў Рэпіна пад Ленінградам - самым любімым месцы, дзе яму заўсёды асабліва добра працавалася. Тут ён адчуваў сябе  на радзіме, у звыклым з дзяцінства клімаце. Менавіта тут за такі кароткі перыяд нарадзілася сімфонія, якой наканавана было стаць вынікам усёй сімфанічнай творчасці Шастаковіча.

У эфіры "Беларусь 3" канцэрт Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь тэлегледачы ўбачаць у нядзелю, 29 верасня, а 23:05.