Навіны

Навіны
Тэлебачанне
Прэм'еры сезона тэлеканала "Беларусь 3"
17 верасня 2024

Гэтай восенню на тэлеканале "Беларусь 3" - прэм'ера фальклорнага праекта, новыя праграмы да 80-годдзя вызвалення Беларусі, праект-інтэрв'ю з мастакамі, які ўсе даўно чакалі, дакументальныя фільмы ўласнай вытворчасці, тэлеверсіі знакавых канцэртаў і спектакляў, а таксама ўсімі любімыя мастацкія фільмы і серыялы.

«Спяваю і ўсё паспяваю» - фальклорны праект аб людзях, якія якасна працуюць і якасна адпачываюць. Гледачы ўбачаць канкрэтныя гісторыі людзей, якія дабіліся значных вынікаў у сваёй прафесіі, а ў вольны ад працы час рэалізоўваюць свой творчы патэнцыял у народных вакальных калектывах.

"Я художник, я так вижу" - правакацыйнае інтэрв'ю з мастаком на яго выставе ў сталічнай галерэі "Арт-хаос". Ці павінен мастак імкнуцца да разумення сваёй творчасці, ці хвалюе яго насамрэч глядацкае стаўленне, як навучыць разумець мастацтва ці мастацтва павінна быць з'явай элітарнай? Інтэрв'ю будзе перарывацца меркаваннямі звычальных наведвальнікаў выставы, якія пачуе мастак.

Праекты да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў: "Палітра Перамогі". Мастацтвазнаўцы расказваюць гісторыі стварэння карцін, прысвечаных тэме "Вялікая Айчынная вайна". Але гэта не проста гісторыя адной карціны - гэта жыццё і творчасць мастака, які прайшоў Вялікую айчынную.

"Школьны музей Перамогі". Праект аб музеях баявой славы ў беларускіх школах, дзе вучні стануць галоўнымі героямі ў музейнай прасторы. Яны праявяць сябе і як дапытлівыя даследчыкі, і як беражлівыя захавальнікі архіваў, і як дасведчаныя экскурсаводы.

"Сведкі Вялікай айчыннай". Цыкл з 10-ці хранікальна-дакументальных фільмаў, прысвечаных франтавым кінааператарам, журналістам, фатографам, якія працавалі на палях бою Вялікай Айчыннай вайны. Хто яны? Як здабывалі гістарычныя кадры, якую ролю адыгралі іх радкі і фатаграфіі для простых салдат і военачальнікаў? Мы правядзем расследаванне і праз галоўнага героя не толькі раскажам, але і пакажам важныя кадры з гісторыі Беларусі. "Зорка героя". Праект аб беларусах, удастоеных званняў "Герой Савецкага саюза". Кожны выпуск прысвечаны аднаму чалавеку. Гледачы пачуюць гісторыі іх подзвігу, даведаюцца, хто чакаў герояў дома і як выжываў у акупацыі.

Таксама на экранах "Беларусь 3" Вы ўбачыце дакументальны фільм, прысвечаны 30-годдзю Міжнароднага кінафестывалю "Лістапад", дакументальны фільм да юбілею ансамбля "Харошкі", новыя сезоны праектаў "Беларуская кухня", "Веды ў кубе".

Адно з першых у нашай краіне трэвел-шоу "Я хачу гэта ўбачыць!" сёлета адзначае 10-годдзе. Гледачоў тэлеканала чакае новы юбілейны сезон.

Традыцыйна працягнуць выходзіць у эфір: "Дабраранак", "Калыханка", "Навіны культуры", "Культурны тыдзень", "Наперад у мінулае", "Суразмоўцы", "Навука побач", "Кадры жыцця", "Люблю і памятаю", "Нацыянальны хіт-парад", "Легенды эстрады", тэлеверсіі канцэртаў і спектакляў, трансляцыі богаслужэнняў.