Навіны

Навіны
Тэлебачанне
Святочны эфір на Міжнародны дзень жанчын
6 сакавіка 2020

У святочным эфіры тэлеканала "Беларусь 3" сярод ігравога кіно гледачы ўбачаць музычную камедыю "Беражыце жанчын" (СССР, 1981) а 07:40, карціны "Вясна на Зарэчнай вуліцы" (СССР, 1956) а 11:45 і "Вакзал для дваіх" (СССР, 1982) а 16:30, а таксама фільм "Благаславіце жанчыну" (Расія, 2003) а 21:05.

А 10:00 экспедыцыя творчай групы праекта "Наперад у мінулае" адправіцца ў вёску Ракаў Валожынскага раёна, каб захаваць перадвясельны абрад "Вечар на вянок" з удзелам фальклорнага калектыву "Вянок".

А 13:40 госцяй праекта "Майстры і куміры" стане вядомая тэлевядучая, заслужаная артыстка Беларусі Алена Спірыдовіч.

А 14:35 эфір упрыгожыць канцэрт "Залаты хіт" са "Славянскага базару ў Віцебску - 2019", а ў 18:50 - завадная "Дыскатэка СССР", знятая медыяхолдынгам сёлета.

Увечары а 20:40 юных гледачоў чакае тэматычны выпуск "Калыханкі".

Напрыканцы святочнага дня а 23:05 на канале выйдзе Belcanto - сольны канцэрт дзвюх оперных дзіў - народнай артысткі Беларусі Анастасіі Масквіной і заслужанай артысткі нашай рэспублікі Аксаны Волкавай.