Навіны

Навіны
Мастацтва
Урачыстае закрыццё фестывалю Юрыя Башмета
26 кастрычніка 2019

26 кастрычніка а 21:20 "Беларусь 3" пакажа закрыццё XIV Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета. Урачысты канцэрт адбыўся 12 кастрычніка ў Вялікай зале Белдзяржфілармоніі. У той вечар на сцэне выступілі ўладальнікі прэміі ГрэміКамерны ансамбль Салісты Масквы на чале з народным артыстам Расіі Юрыем Башметам. Таксама East-West Chamber Orchestra пад кіраўніцтвам мастацкага кіраўніка фестывалю Расціслава Крымера. Акрамя зорак класічнай музыкі, у трансляцыі вы ўбачыце як беларускіх музыкантаў, так і замежных гасцей (альтыста Руджэра Мастраленцы, віяланчэліста Севака Аванесян і іншых).

 

Выйшлі на сцэну вядомыя расійскія акцёры Сяргей Епішаў і Вольга Смірнова. Артысты са сцэны чыталі п'есу Каменны госць з цыкла Маленькія трагедыі Аляксандра Пушкіна. Музычным суправаджэннем стала музыка Бакерыні, Воан-Уільямса, Тавенера, Турыны, Моцарта і Лакатэлі.

 

Таксама ў гэты вечар і прэм’ера сезона – “Культурны рэпартаж”, што будзе прысвечаны фестывалю. Праект будзе папярэднічаць паказу канцэрта.