Навіны

Навіны
Дзецям
Яшчэ больш віктарын у "Дабраранку"
22 студзеня 2020

"Дабраранак" пасябраваў з дзіцячым часопісам "Умняша". Разам з зайцамі Касяй і Лесікам, а таксама вядучымі тэлеперадачы, ранішнія сустрэчы стануць яшчэ больш займальнымі. Маленькім гледачам прапануюць цікавыя віктарыны, гульні, рэбусы і загадкі. Самых актыўных удзельнікаў чакаюць падарункі.
Праграма "Дабраранак" у эфіры тэлеканала "Беларусь 3" з панядзелка па пятніцу а 07:00.