Навіны

Навіны
Літаратура
Юбілей Кандрата Крапівы і Сусветны дзень пісьменніка
2 сакавіка 2021

Да Сусветнага дня пісьменніка і 125-гадовага юбілею Кандрата Крапівы наш тэлеканал падрыхтаваў адмысловы эфір. На «Беларусь 3» можна паслухаць любімыя байкі ды пазнаёміцца з малавядомымі старонкамі жыцця айчынных літаратараў.

З 1 да 5 сакавіка ўвечары глядзіце дакументальныя фільмы з цыкла «Запіскі на палях». Гэта стужкі, прысвечаныя Адаму Міцкевічу, Андрэю Макаёнку, Якубу Коласу, Нілу Гілевічу і Кандрату Крапіве.

У Сусветны дзень пісьменніка, 3 сакавіка, рэжысёр Уладзімір Арлоў распавядзе пра знаёмства з Уладзімірам Караткевічам. Гэта адбудзецца ў праграме «Люблю і памятаю» ў 15:20. А ў 19:55 пакажам выпуск праекта «Камертон», героем якога стаў сучасны беларускі пісьменнік Іван Юркін.

4 сакавіка зноў сустрэнемся з Уладзімірам Арловым. А 15:20 ён распавядзе цікавыя факты з жыцця Кандрата Крапівы. У 19:55«Камертон» з заслужаным дзеячам культуры Рэспублікі Беларусь, празаікам Мікалаем Чаргінцом.

5 сакавіка – дзень нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Кадрата Кандратавіча Атраховіча. У гэты дзень глядзіце экранізацыю аднаго з самых яскравых твораў сатырыка – кінакамедыю «Хто смяецца апошнім». Стужка ад рэжысёра Уладзіміра Корш-Сабліна – у 15:25 толькі на нашым тэлеканале.

Таксама да юбілею Кандрата Крапівы мы падрыхтавалі новы цыкл міжпраграмных відэаролікаў. У іх юныя вядучыя і гледачы «Беларусь 3» чытаюць байкі класіка. Гэта творы «Вол і авадзень», «Ганарысты парсюк», «Асёл Ісуса Хрыста», «Дзед і баба» і «Дыпламаваны баран».

 

 

Фота: БЕЛТА.