Прэса

Прэса 2015
По сообщению shklovinfo.by
19 кастрычніка 2015

З 28 жніўня па 10 кастрычніка 2015 года тэлеканал “Беларусь-3” Белтэлерадыёкампаніі сумесна з Рэспубліканскім грамадскім аб’яднаннем “Белая Русь” запланаваў правядзенне грамадска-культурнай акцыі «Любіць Беларусь!» з удзелам заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь, ансамбля народнай музыкі «Бяседа» (мастацкі кіраўнік народны артыст Беларусі, кампазітар Леанід Захлеўны). Мэтай проматура з’яўляецца шырокая папулярызацыя каштоўнасцяў нацыянальнай культуры, беларускай мовы, песеннай творчасці. З канцэртнымі праграмамі калектыў наведае абласныя цэнтры і буйныя гарады краіны. Фінальны гала-канцэрт адбудзецца ў Палацы Рэспублікі 10 кастрычніка. Падчас правядзення акцыі будуць вырабляцца здымкі, вынікам якіх стане цыкл тэлепраграм. У іх гледачы змогуць убачыць фрагменты канцэртаў, пазнаёміцца з гісторыка-культурнай спадчынай беларускіх гарадоў, даведацца, як жывуць людзі ў розных рэгіёнах рэспублікі. У горадзе Шклове выступленне калектыву адбудзецца 18 верасня ў 18.00 у раённым Доме культуры.